Перайсці да зместу

Міжнародны аэрапорт імя Леанарда да Вінчы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі


Міжнародны аэрапорт імя Леанарда да Вінчы (Ф'юмічына)

Краіна:
Рэгіён:
Італія
Рым
Тып: грамадзянскі
Код ІКАА:
Код ІАТА:
LIRF
FCO
Вышыня:
Каардынаты:
+5 м
41°48′16″ пн. ш. 12°15′03″ у. д.HGЯO
Пасажыразварот (год): 37,7 млн. (2011)[1]
Мясцовы час: UTC
Час працы: кругласутачна
Эксплуатант: Aeroporti di Roma (ADR S.p.A.)
Сайт: adr.it


Узлётна-пасадачныя палосы (УПП)
Нумар Памеры Пакрыццё
07/25 3,309 м асфальт
16R/34L 3,900 м асфальт
16L/34R 3,900 м асфальт
16C/34C 3,600 м асфальт
Спіс аэрапортаў

Міжнародны аэрапорт імя Леанарда да Вінчы або Аэрапорт Ф’юмічына (італ.: L'aeroporto di Roma Fiumicino) — найбуйнейшы аэрапорт Італіі. У 2011 годзе яго паслугамі скарысталіся каля 37 мільёнаў пасажыраў. Размешчаны на паўднёвы захад ад Рыма, прыкладна за 30 км ад цэнтра італьянскай сталіцы, у невялікім горадзе Ф’юмічына. Названы ў гонар вялікага мастака эпохі Адраджэння Леанарда да Вінчы.

Афіцыйнае адкрыццё новага аэрапорта Рыма адбылося 15 студзеня 1961 года. Ён разгрузіў аэрапорт Чампіна, у якім пачалі абслугоўваць мясцовыя і чартарныя рэйсы, а пасля - лоу-кост авіякампаніі. На момант адкрыцця былі пабудавана дзве УПП. На працягу дзесяцігоддзя Alitalia інвеставала значныя сродкі ў новы тэрмінал, ангары і базу тэхабслугоўвання, у гэты ж час была пабудавана трэцяя УПП (16L/34R).

У цяперашні час у аэрапорце Леанарда да Вінчы 4 УПП: 16L/34R і 16R/34L (даўжынёй амаль 4,000 м), 16C/34C (побач з 16L/34R), звычайна выкарыстоўваецца як стырновая дарожка і пры рамонце 16L/34R і 07 / 25, якая выкарыстоўваецца толькі для ўзлёту пры пэўных вятрах.

З 2005 года аэрапорт мае курса-глісадную сістэму (ILS) па катэгорыі III B. У 2007 годзе праводзілася мадэрнізацыя, якая дазволіла павялічыць колькасць узлётаў-пасадак у гадзіну ва ўмовах густога туману з 10 да 30.

Мадэрнізацыя тэрмінала аэрапорта праводзілася ў 1990-я гады:

1991: Адкрыты пірс для ўнутраных рэйсаў з 12 тэлетрапамі (Пірс A);

1995: Адкрыты міжнародны пірс з 10 тэлетрапамі (Пірс B);

1999: Адкрыты заходні сатэліт з 11 тэлетрапамі (сатэліт C), звязаны цягніком-шатлам з асноўным тэрміналам;

2000: Адкрыты новы ўнутраны тэрмінал (Тэрмінал A). Перакампанаваны тэрмінальныя будынкі, на дадзены момант: Тэрмінал l A (і пірс A), Тэрмінал AA, Тэрмінал B (і пірс B), Тэрмінал C (і заходні сатэліт);

2004: Адкрыты новы грузавы тэрмінал Карга-Сіці;

2008: Адкрыты Тэрмінал 5 (950,000 пасажыраў у год). Праводзіліся работы па будаўніцтве пірса C.

2009: Замест літарнага пазначэння тэрміналаў пачалі выкарыстоўваць лічбы - А стаў T1, AA - T2, B і C - T2, тэрмінал 5 застаўся T5.

2010: Уведзена новая сістэма кіравання багажом.

Зноскі